У далёкім 2009 годзе, калі я быў студэнтам і жыў у інтэрнаце № 2 БДУІР, я рэтрансляваў у лакальную сетку беларускае эфірнае тэлебачанне (DVB-T, 8 каналаў) для іншых студэнтаў. Аднойчы падчас праверкі трансляцыі я выпадкова ўключыў АНТ (ОНТ), дзе ішоў конкурс «Песні маёй краіны». Ніколі не думаў, што народныя спевы зацікавяць мяне, але я пачуў нешта настолькі мілагучнае, што нават пацягнуўся да кнопкі Rec, каб запісаць некалькі кавалачкаў гэтай перадачы. Некаторыя з гэтых відэа захаваліся, і цяпер я вырашыў падзяліцца імі з беларускай інтэрнэт-супольнасцю.
Ансамбль Сузор’е — Народная песня пра лета
Упершыню гэтую аранжыроўку і гэтае выкананне можна паглядзець і паслухать у інтэрнэце ў добрай якасці:
Ой, лета, лета,
Зарадзі, Сонца, жыта...
Гэтая традыцыйная жніўная песня ў выкананні ансамбля «Сузор’е» з Наваполацка так мяне зачапіла, што я пачаў глядзець усю перадачу. І не дарма, бо неўзабаве я пачуў цудоўную рэп-апрацоўку гэтай народнай песні ў выкананні ансамбля «Палозанька» з Баранавічаў.
Ансамбль Палозанька — Народны рэп пра лета
Наколькі я бачу, гэты народны рэп пра лета ніколі не быў даступны ў інтэрнэце. Таму сустракайце — упершыню ў інтэрнэце:
Гэтае рэп-выкананне ўжо больш за 15 гадоў застаецца ў маім плэйлісце для хатніх пасядзелак з сябрамі. Памятаю, як нехта нават спрабаваў шазаміць гэтую песню, калі яна выпадкова гучала сярод іншых. Вядома, беспаспяхова, бо дагэтуль гэтай песні ў інтэрнэце проста не было.
Ну і як бонус, таксама захавалася візітка ансамбля «Палозанька»:
Комментарии временно закрыты. Обновите эту страницу через минуту.