У далёкім 2009 годзе, калі я быў студэнтам і жыў у інтэрнаце № 2 БДУІР, я рэтрансляваў у лакальную сетку беларускае эфірнае тэлебачанне (DVB-T, 8 каналаў) для іншых студэнтаў. Аднойчы падчас праверкі трансляцыі я выпадкова ўключыў АНТ, дзе ішоў конкурс «Песні маёй краіны». Ніколі не думаў, што народныя спевы зацікавяць мяне, але я пачуў нешта настолькі мілагучнае, што нават пацягнуўся да кнопкі Rec, каб запісаць некалькі кавалачкаў гэтай перадачы. Некаторыя з гэтых відэа захаваліся, і цяпер я вырашыў падзяліцца імі з беларускай інтэрнэт-супольнасцю.
Ансамбль Сузорʼе — Народная песня пра лета (спампаваць)
Упершыню гэтую аранжыроўку і гэтае выкананне можна паглядзець і паслухать у інтэрнэце ў добрай якасці:
Ой, лета, лета,
Зарадзі, Сонца, жыта...
Гэтая традыцыйная жніўная песня ў выкананні ансамбля «Сузорʼе» з Наваполацка так мяне зачапіла, што я пачаў глядзець усю перадачу. І не дарма, бо неўзабаве я пачуў цудоўную рэп-апрацоўку гэтай народнай песні ў выкананні ансамбля «Палозанька» з Баранавічаў.
Небольшое обновление моего форка phpBB 3.0. Реализована поддержка свежего PHP 8.5, удалено немало устаревшего кода (дистрибутив полегчал на 40 килобайт), добавлена генерация превьюшек для вложений в формате WebP и AVIF, скрыто поле для ввода Skype (из-за закрытия сервиса). Поддерживаются PHP 7.2-8.5.